Пасяджэнне Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета
12 красавіка 2024 г

Адбылося чарговае пасяджэнне Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета, прысвечанае пытанням фінансавання сумесных праектаў прадпрыемстваў сярэдняга і малога бізнесу ў Саюзнай дзяржаве.

Мадэратарам пасяджэння, якое прайшло ў анлайн-фармаце, выступіў старшыня расійскай часткі Дзелавога савета, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Маскве Аляксандр Ястрыб. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Уладзімір Падалка, старшыня беларускай часткі Дзелавога савета, першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазарэвіч, намеснік Міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Вольвач (у фармаце відэапаслання), прадстаўнікі дзяржаўных органаў, галіновых фондаў, арганізацый інфраструктуры падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу і інстытутаў развіцця, банкаўскіх і лізінгавых структур Беларусі і Расіі, а таксама больш за 60 прадстаўнікоў беларускага бізнесу, кіраўнікі і спецыялісты расійскіх кампаній і арганізацый.

Адкрываючы пасяджэнне, сустаршыня Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета Аляксандр Ястрыб адзначыў важнасць і актуальнасць тэматыкі пасяджэння, паколькі кааперацыя, асабліва малога і сярэдняга бізнесу, уяўляе вялікі патэнцыял для агульнага развіцця двухбаковых эканамічных сувязей, і бізнесу важна, каб яго цікавасць да такіх праектаў была падтрымана на ўзроўні дзяржавы.

Віцэ-прэзідэнт ГПП РФ Уладзімір Падалка таксама падкрэсліў важнасць яшчэ большага збліжэння дзвюх краін, у тым ліку на ўзроўні малога бізнэсу, на рэгіянальным узроўні. Паводле яго слоў, цяперашняе пасяджэнне можна назваць рэпетыцыяй маючай адбыцца больш маштабнай падзеі з удзелам дзелавых колаў Беларусі і Расіі – Форуму рэгіёнаў, які сёлета пройдзе ў беларускім Віцебску, а таксама пасяджэнні Дзелавога савета ў рамках Форуму. Анлайн-пасяджэнне дасць магчымасць убачыць пункты судакранання прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, кансалідаваць тыя пытанні, якія ў далейшым будуць вынесены на Форум рэгіёнаў, сфарміруюць архітэктуру маючага адбыцца мерапрыемства.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння, адзначыў, што падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, а таксама рэалізацыя сумесных імпартазамяшчальных інвестыцыйных і кааперацыйных праектаў у розных галінах уваходзяць у лік прыярытэтных задач, пастаўленых перад дзяржаўнымі органамі Беларусі і Расіі. «Відавочна, што для поўнага раскрыцця інтэграцыйнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы неабходна кансалідацыя механізмаў падтрымкі бізнесу і распрацоўка агульных інструментаў для больш актыўнага ўключэння суб'ектаў МСП у сумесныя праекты», – сказаў Міхаіл Мятлікаў.

Паводле яго слоў, чакаецца яшчэ большая праца па прывядзенні ў адпаведнасць нацыянальнага заканадаўства і далейшай гарманізацыі падыходаў па прадастаўленні ўзаемнага доступу да праграм дзяржаўнай падтрымкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Вельмі важна пры гэтым будзе забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне бізнесу і ўлады.

«Менавіта таму чарговае пасяджэнне Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета, якое пройдзе ў Віцебску ў рамках XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, плануецца прысвяціць тэматыцы рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве», – адзначыў старшыня БелГПП. – Упэўнены, што сёння пасяджэнне з удзелам арганізацый інфраструктуры падтрымкі суб'ектаў МСП і інстытутаў развіцця будзе мець максімальна прыкладны характар і дасць магчымасць прадметна абмеркаваць пытанні фінансавання сумесных праектаў. Жадаю ўдзельнікам эфектыўнай працы і плённага ўзаемадзеяння».

Пасля прывітальных выступленняў праграму пасяджэння прадоўжылі экспертныя прэзентацыі аб перспектывах рэалізацыі сумесных праектаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Удзельнікам прадстаўлены агульны стан і перспектывы прамысловай кааперацыі, механізмы падтрымкі і разгляду заявак у праграмах і праектах Саюзнай дзяржавы, праграмы фінансавання кааперацыйных праектаў, у тым ліку ў рамках механізмаў кластарнай інвестыцыйнай платформы і спецыяльнага інвестыцыйнага кантракта, праграм Фонду развіцця прамысловасці Расіі і Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, перавагі лізінгавых аперацый, банкаўскія інструменты падтрымкі праектаў, магчымасці развіцця прамысловай кааперацыі з выкарыстаннем Лічбавай платформы МСП.РФ. Разгледжаны шэраг іншых пытанняў па тэматыцы пасяджэння, якія маюць цікавасць для дзелавой супольнасці Беларусі і Расіі.

Фота
Відэа