Пасяджэнне Савета Беларускай гандлёва-прамысловай палаты – 2024
16 красавіка 2024 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце прайшло пасяджэнне Савета БелГПП – кіруючага органа, які ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю Палаты ў перыяд паміж з'ездамі.

Асноўнае пытанне парадку дня пасяджэння – унясенне змяненняў у Статут БелГПП з улікам уступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2024 г. № 360-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гандлёва-прамысловай палаце» і неабходнасці аператыўнага прывядзення ўстаноўчага дакумента Палаты ў адпаведнасць з нормамі Закона.

Акрамя таго, Саветам зацверджаны новы Стратэгічны план, які вызначае асноўныя вектары развіцця і дзейнасці арганізацыі да 2027 года. Дакумент захаваў пераемнасць стратэгій, прынятых паэтапна з 2017 года. Яго ўнікальнасць – у прыярытэтах, якія служаць арыенцірамі па тых перавагах, якія атрымліваюць прадпрыемствы – члены БелГПП, а таксама ў практыкаарыентаваных напрамках развіцця сістэмы Палаты і яе паслуг. Стратэгія-2027 вызначае чатыры асноўныя прыярытэты Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: «Удасканаленне пераваг членства ў БелГПП», «Развіццё інструментаў для паглыблення і пашырэння знешнеэканамічных сувязей», «Уцягванне членаў БелГПП у вырашэнне праблемных пытанняў прадпрымальніцкай і знешнеэканамічнай дзейнасці і прасоўванне іх ініцыятыў», «Павышэнне якасці і актуалізацыя паслуг».

Членам Савета прадстаўлены даклады аб выніках работы БелГПП і Прэзідыума Палаты ў 2023 годзе, справаздача аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што ва ўмовах узмацнення санкцыйнага націску, парушэння лагістычных ланцужкоў, узнікнення новых бар'ераў і іншых цяжкасцей знешнеэканамічнай сітуацыі 2023 год для Палаты стаў як годам развіцця традыцыйных напрамкаў, так і пошуку новых форм і метадаў работы. «Безумоўна, нашыя сумесныя намаганні былі накіраваныя на рэалізацыю задач, якія ставяць перад намі бізнэс і ўлада. Адзначу, што планы, якія мы намецілі на 2023 год, рэалізаваны. Праведзена вялікая работа, немагчымая без падтрымкі і ўзаемадзеяння членаў Савета, Прэзідыума і ўсіх прадпрыемстваў – членаў БелГПП», – адзначыў Міхаіл Мятлікаў.

У рамках пасяджэння ў прысутнасці членаў Савета – прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і кіраўнікоў вядучых прадпрыемстваў краіны былі ўзнагароджаны пераможцы і дыпламанты конкурсу сярод прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі «Развіццё экспартнага патэнцыялу Беларусі».

Фота
Відэа