Дата: 08 - 11 Ліп 2024
Краіна: Расія
Горад: Екацярынбург
Фармат: Калектыўная экспазіцыя
Арганізатар: Белінтэрэкспа
Месца правядзення: МВЦ «Екацярынбург-Экспа»
Пачатак мерапрыемства: 08.07.2024

Кантактная асоба – Канстанцін Селін
тэл.: +375 17 290 72 56
маб.: +375 44 509 12 09
e-mail: ks@belinterexpo.by

Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты фарміруе беларускую экспазіцыю Made in Belarus на галоўнай прамысловай выставе Расійскай Федэрацыі – «ІННАПРАМ. Екацярынбург», якая пройдзе ў перыяд з 8 па 11 ліпеня 2024 года.

ІННАПРАМ – найбуйнейшы прамысловы экспазіцыйны форум, які праводзіцца з 2019 года. Форум аб'ядноўвае прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці для абмеркавання новых стратэгій развіцця прамысловасці і магчымасцей для пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей з замежнымі партнёрамі, заказчыкамі, вытворцамі і інвестарамі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі і Урад Свярдлоўскай вобласці.

Агульная плошча выставы ў 2023 годзе склала 50 000 кв. метраў, удзельнічвалі ў ёй больш за 600 кампаній-экспанентаў, а каля 40 000 з 50 краін свету наведалі выставу. Самай маштабнай экспазіцыяй стаў нацыянальны стэнд Made in Belarus Рэспублікі Беларусь як краіны – партнёра экспазіцыйнага форуму  (3000 квадратных метраў, дзе былі прадстаўлены 130 беларускіх кампаній).

Упершыню ў 2023 годзе на ІННАПРАМе былі прадстаўлены нацыянальныя стэнды Кыргызстана і Таджыкістана – новых удзельнікаў выставы.

Дэлегацыі на выставе папоўнілі прадстаўнікі 35 краін, у тым ліку Кітая, Ірана, Шры-Ланкі, Саудаўскай Аравіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Індыі, Бахрэйна, Егіпта, Алжыра, Даніі і В'етнама.

У 2024 годзе рашэннем арганізатараў статус афіцыйнай краіны-партнёра ад Рэспублікі Беларусь перанялі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Асноўнымі тэматычнымі раздзеламі маючай адбыцца выставы «ШННАПРАМ. Екацярынбург» вызначаны: металаапрацоўка, машынабудаванне, тэхналогіі для гарадоў, прамысловыя IT, тэхналогіі для энергетыкі, новыя матэрыялы, вытворчасць кампанентаў, медыцынская тэхніка, аўтаматызацыя і робататэхніка, лічбавая вытворчасць.

Прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП для экспанентаў нацыянальнай лакацыі Made in Belarus забяспечвае комплекснае арганізацыйнае рашэнне і кансалтынгавыя паслугі па эфектыўным удзеле ў мерапрыемстве ад будаўніцтва і афармлення стэнда, да фарміравання пула партнёраў у рамках бізнес-мерапрыемстваў і дзелавой праграмы.